Четверг
28.03.2024
20:21
Форма входа
Поиск
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 41
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Мой сайт

    [ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
    • Страница 1 из 1
    • 1
    Форум » Арт » Рассказы » Буслы
    Буслы
    Ди_Рош_РамовскиДата: Пятница, 30.10.2009, 20:36 | Сообщение # 1
    Хиппи-музыкант
    Группа: Администраторы
    Сообщений: 1362
    Репутация: 3
    Статус: Offline
    Аднойчы Паўлюк Макараў прачнуўся і зразумеў, што да яго прыйшла нейкая мелодыя. Ён напяваў яе ўвесь дзень, але не мог зразумець, дзе чуў яе. Тады ён хуцценька прыдумаў да яе словы, каб не пазабыцца. Словы былі такія:
    "Смачна так
    О, яешня, о, як пахне, як...
    Смажу я яе заусёды так
    Каб потым з'есці з салам, так..."
    Паўлюк прыйшоў да Рыгоркі, зграў яму мелодыю і спытаў:
    - Ці чуў ты дзе-небудзь нешта такое?
    Рыгорка пакачаў галавою.
    - Не, - адказаў ён. - Але гэта вельмі прыгожа. Так, Захарка?
    Захарка, маленькі сынка Рыгоркі ў той час спаў у сваёй люльцы і нічога не чуў. Ён і гаварыць яшчэ не умеў нават. Тады Паўлюк пайшоў да Ванюка. Ён зграў сваю "яешню" і яму, але Ванюк адрэагаваў інакш, чым Рыгорка.
    - Маніш, Паўлін, - сказаў ён. - Не мог гэта ты напісаць.
    Паўлінам ласкава называлі Паўлюка бліжэйшыя сябры. Яшчэ яго называлі Макаркай. Пачуўшы словы Ванюка, Паўлюк нічога не адказаў і пайшоў да астатніх Буслоў. А праз некалькі дзён ён накіравауся да Жарыка Мартынава са сваёй песняй.
    - Жарык, я хачу запісаць гэта, - Паўлюк зграў песню, словы якой ён ужо змяніў на больш прыстойныя:
    "Летась мы
    Былі добрыя яшчэ сябры
    А цяпер ужо мы не сябры
    О, як прыемна жылі летась мы..."
    Песню сваю ён пасвяціў лепшай сяброўцы Янцы.
    Калі Жарык пачуў гэтую песню, ён сеў на адно з кол ад трактара "Беларусь", шмат якіх ляжала ў студыі Буслоў, і доўга маўчаў.
    - Гэта геніяльна, - сказаў Жарык неўзабаве. - Канешне, мы запішам гэта. Не-не, не тэлефануй Буслам, - сказаў ён, калі Паўлюк падаўся уперад, каб узяць у руку вялікі лазяны тэлефон. - Лепш запішам гэта з маёй групоўкай музыкаў.
    Так свет убачыла адна з геніяльнейшых, без усялякіх сумненняў, песняў найвялікшага ансамбелю свету. А яшчэ месяцам пазней нашыя музыкі настройвалі свае балалайкі перад канцэртам у вялікім палацы.
    - Будзьце ветлівымі, - без сканчэння паўтараў Бранек Апенькаў, другі бацька ўсіх Буслоў. Менавіта яму яны былі абавязаны сваёй сусветнай вядомасцю.
    -Усё добра, слухачы сабраліся, - Жарык Мартынаў плюнуў на далоню і прыгладзіў валасы.
    - Не перашкаджай, - ціха сказаў Жаўрук, прыслухоўваючыся да гуку струнаў сваёй фірменнай балалайкі "Сымон&Данілка".
    - Да што цябе яшчэ не падабаецца? - раз'юшана спытаў Жарык у Жаўрука.
    - Твой гальштук, сябрына, - Жаўрук любоўна пацалаваў грыф балалайкі.
    Ад народжання абодвух іх назвалі аднолькава – Жорыямі, ў гонар Жорыя Лапцева - вынаходніка лазянога піяніна. А з цягам часу аднаго Жорыя сталі клікаць Жарыкам, а другого - Жаўруком, таму што паднімаўся ён вельмі рана, і клаўся адпачываць таксама рана, як жаўрук. У той час на Беларусі гэта было распаўсюджана: калі ад аднаго вядомага імя рабілі шмат розных другіх, якіх не існавала у прыродзе. Таго ж Паўлюка, напрыклад, называлі Паўлінам, таму што ўж вельмі ён быу прывабненькі: дзяўчыны розных узростаў цягнуліся да яго, як мухі да кампосту. Але ж Паўлюк быу верны сваёй дзяўчыне - Янцы, хоць і не грэбаваў другімі, калі справа даходзіла да ложка:). Падабаліся Паўлюку такія зносіны, і з гэтым нічога не зробіш, бо малады быў яшчэ Паўлюк, і цягнула яго да такіх справаў як быццам драбінамі. Яшчэ з самага дзяцінства ён быў такім. Бывала, застукае Паўлюка бацька з нейкай суседскай дзяўчынай, адлупцуе, як след, ды так, што бедны хлапеча потым тыдзень сесці не мог, і гаворыць:
    - Дрэнна, я, атрымліваецца, хлопца выхаваў. Усё за дзеўкамі да за дзеўкамі бегае. А хто зямлю араць будзе?
    А маці Марыля звычайна ў такіх выпадках гаварыла гаспадару:
    - Не марнуй сябе дарэмна, бацька. Успомні сябе ў яго гады.
    А калі бацька Паўлюка моўчкі чырванеў і апускаў галаву, Марыля смяялася і гаварыла:
    - Так-так! Вось уж гэтыя мужчыны!
    Усё гэта было яшчэ да таго, як маці Паўлюка памерла. Пасля гэтага хлапечы часта снілася нябожчыца, якая пела ціхую песню:
    "Так пакінь, так пакінь, так пакінь...
    І адказы будуць, так пакінь..."
    І тады Паўлюк зразумеў: трэба нешта рабіць. У вялізарным няшчасці ён блукаў па шырокіх берагах бацюхны-Дняпра і спяваў гэтую сумную песню. Нарэшце, змайстраваў ён сабе флейту-пану, навучыуся граць на ёй, ды так прыгожа, што старая Акуліна, якая жыла ў невялікай хатцы на беразе Дняпра, нярэдка плакала, калі чула ігру Паўлюка. Так бы й блукаў ён, калі б аднойчы малодшы братка Міхаська не угаварыў яго паехаць у Смаргонь. Але ж... гэта гісторыя потым, ці не так?
    А зараз вернемся да нашае бульбы. Буслы апранулі аднолькавыя капелюшы з лазы, якія спляла для іх матуля Жаўрука, і выйшлі на вялікую сцэну. Яны спыніліся пад святлом вялікіх ліхтароў. Ванюк памахаў рукою Міндоўгу, які разам са сваёй жонкай сядзеў у першай ложы, скамандаваў:
    -І... тры-чатыры! Грайце, буслікі родныя! Ухваляйце зямлю родную! Песня "Яна кахае цябе!"
    І буслы разам дзяранулі струны сваіх электрабалалаек, а Рыгорка удырыў па талерках і гладышах, і яны заспявалі ў бульбяныя мікрафоны:
    "Кахай яе-е-е-е
    Кахай яе-е-е
    Кахай яе-е-е-е-е...
    Ці праўда гэта ўсё?
    Учора я пабачыў і-і-іх...
    Але ж гэта не ўсё
    Справу ў рукі ты бяры-ы-ы..."
    Пасля гэтага номеру Паўлюк аб'яўляе наступны. Бачна, што ён вельмі хвалюецца: ці спадабаецца іх выступленне Міндоўгу? Паўлюк гаворыць:
    - Дзякуй вялікі ўсім! - і, калі апладысменты заціхаюць, працягвае:
    - Гэтую песню мы ўзялі ў аднаго літоўскага ансамбелю, і, я спадзяюся, яна вам спадабаецца. Назва песні: "Пакуль не з'явілася ты".
    На самой справе ўсе ведаюць, што гэта ўлюбёная песня жонкі Міндоўга. Паўлюк іграе уступ і потым зацягвае:
    "Гралі бомы вось там
    але я іх не слухаў.
    Не, не слухаў зусім,
    быў без цябе.

    Пелі птушкі вакол
    Але я не пачуў іх.
    Не пачуў іх зусім
    быў без цябе.

    І была песня..."
    Зноў апладысменты. Жонцы Міндоўга спадабалася. Яна крэпка прыціснула да сабе свайго маленькага сынку Войшалка і выцірала слёзы аб яго пазалочаны кафтанчык. Паўлюк толькі збіраўся аб'явіць наступны нумар, як, неспадзявана, Ванюк прыхіліў галаву да бульбіны на канцы мікрафона і громка сказаў:
    - Дзякуй усім. Для наступнага нумару нам спатрэбіцца ваша дапамога. Хай людзі на танных месцах апладзіруюць, а ўсялякія паны на чале з Міндоўгам трасуць упрыгажэннямі.
    Людзі ва ўсе вочы вылупіліся на іх. Паўлюку ад сораму захацелася ў туалет.
    Аднак усе неўзабаве засмяяліся, заапладзіравалі, і Ванюк больш смела закончыў:
    -Песня "Танцуйма Лявоніху з прысякамі"!
    Гэй, трасі годнасцю!
    Пусціся ўскок!
    Давай, давай, давай, давай упоперак!
    Давай, цалуй узасмок!..."
    Пасля гэтай песні ў Міндоўга заблішчалі вочы. Ванюк пачаў граць "Гэтага хлопчу".
    - "Як ён
    адабраў яе.
    Пашкадуе - не?
    Бо ён хоча зноў яе...
    Слухай
    Дрэнна для цябе
    Можаш верыць мне
    Ці ты хочаш зноў яе?
    Гэй ты, хлопча, мог быць шчасным…”
    Далей была "Твая ў маёй руцэ":
    - "О, я
    скажу нешта
    Ў кахання мы рацэ.
    Я, мабыць, скажу нешта
    Твая у маёй руцэ-э-э-э!
    Твая у маёй руцэ-э-э-э!
    Твая у маёй руцэ-э-э-э!

    О, так
    Скажы мне
    Чаму ж не дараваць?
    Але ж, скажы мне
    Што ж за руку трыма-а-а-аць?
    Калі мы можам узя-а-а-аць!
    Неяк інакш кахаць!

    Калі ты побач,
    мне так шчасна знутры..."
    Яшчэ Буслы спелі ў той дзень "За каханне не трэба й лапцей", "Усё каханне", "Ты не можаш мяне...(на гэтых словах Жаўрук выразна кашляў)", "Кахаю я яе", "Адпачынак пасля цяжарнага дню", "Я жадаю стаць мужчынай(гэту песню спеў Рыгорка, які сказаў перад яе выкананнем, што сэнс павінны быў быць нейкі інакшы)", "Высокая Станіслава", "Хлапечы", "Галасіна", "Вярнуся я яшчэ" і гэтак далей. Міндоўг долгі час пасля гэтага казаў, што такіх песень аб каханні ён яшчэ не чуў.
    "Ага, асабіста пра "трасі годнасцю", - хмыкнуў Жаўрук, які быў аўтарам гэтых радкоў.
    А праз некалькі дзён пасля выступлення, калі яны ўжо вярнуліся ў родную вёску Ліпулі (у ёй расло шмат ліп) Ванюк з самага ранку ўстаў, зрабіў усю хатнюю працу (ён жыў у цёткі Еўфрасінні,а яна ўважліва сачыла за гэтым), прыгожа апрануўся і выйшаў з хаты. Ванюк накіраваўся на другі канец вёскі, у хату Серафімы. Ён кінуў яе з малым дзіцём, калі пачаліся шматлікія гастролі. А зараз ужо прайшло амаль два гады, і Ванюк вырашыў схадзіць да Серафімы і маленькага Юліяна.
    Хата Серафімы заўсёды прыбраная і печ беленая. У хаце ціха. Ванюк не стаў стукаць у дзверы. Быў час, калі ён лічыў гэтую хату сваёй і бег сюды амаль кожны вечар. Ванюк ціха адчыніў дзверы і зайшоў у хату. Спачатку ён вырашыў, што так нікога няма. Серафіма з самога ранку завіхаецца на двары - кароў доіць, курэй корміць, коням корму задае. Але потым Ванюк наткнуўся позіркам на вялікую драўляную калыску, якую сам зрабіў пасля таго, як даведаўся, што Серафіма чакае дзіцяцю. А затым паехаў з Бусламі па розных гарадах і мястэчках. А Серафіма тут засталася. Ванюк падышоў бліжэй да калыскі. Яна была занадта вялікая для хлопчыка, які ляжаў у ёй. Ванюк моўчкі стаяў каля калыскі,а потым стаў напяваць нейкія словы, якія самі склаліся у песню:
    "Зараз час
    Заснуць падчас
    Маёй песні.
    Спі хучшэй
    І я засну
    Падчас песні.
    Мара для цябе... Мара для мяне..."

     
    Ди_Рош_РамовскиДата: Пятница, 30.10.2009, 20:37 | Сообщение # 2
    Хиппи-музыкант
    Группа: Администраторы
    Сообщений: 1362
    Репутация: 3
    Статус: Offline
    У гэты час нехта зайшоў у хату з вуліцы. Серафіма. Яна моўчкі глядзела на Ванюка, а потым спытала:
    - Ты?
    - Я. - Ванюк адчуў нейкую нялоўкасць. - Можна я яго патрымаю?
    Серафіма кіўнула галавою. Ванюк згроб сына разам з коўдраю, прыціснуў да сабе і пацалаваў.Ён не ведаў, што яшчэ яму рабіць. Ванюк паклаў Юліяна ў калыску і пасунуўся да дзвярэй.
    - Можа, застанешся? - у голасе Серафімы гучала надзея.
    - Навошта? - Ванюк адмоўна дзёрнуў галавою. - Не, не застануся. Мяне там ведаеш што чакае. Хутка зноў будуць гастролі.
    Ванюк выйшаў з хаты. Яму здалося, што Серафіма плакала.
    -Чаго гэта яна? - здзівіўся ён і пайшоў да цёткі Еўфрасінні. Еўфрасіння чакала яго з бізуном у руцэ. Ванюк з жахам паглядзеў у твар цётцы. Яму ўжо было дзевятнаццаць год, і ён пужаўся толькі адной рэчы - бізуна цёткі Еўфрасінні.
    - Што здарылася, Еўфрасін? - спытаў Ванюк. - Апусці бізун.
    Цётка навісла над хударлявым Ванюком усім сваім тулавам.
    -Што здарылася, кажаш? - закрычала яна. - А хто ў туалеце Міндоўга крапіву смаліў? Хто? Я, скажаш? Кладзіся на лаву!
    У Ванюковым сэрцы аж усё пахаладзела, але што зробіш - супраціў праўды не папрэш. Праз хвіліну ўся веска Ліпулі пачула жаласныя крыкі Ванюка. Цетка Еўфрасіння ўмее секчы вельмі балюча, і па гэтых крыках аб гэтым даведаліся ўсе. Две старыя кабеціны мылі ў гэты час ногі ў Дняпры, так, калі пачулі голас Ванюка з другога краю вёскі, ад нечаканасці пападалі ў ваду. "Зноў нешта не тое зрабіў", - сказала адна з іх. А Паўлюк, які ў той час сядзеў на ганку і настройваў балалайку, адразу ўскочыў і пабег са двара, бо ведаў, што калі сякуць Ванюка, значыць, у хуткім часе тата адлупцуе і яго. Праз гадзіну Ванюк з Паўлюком сустрэліся ў чароце ля Дняпра.
    - Як справы? - учасліва спытаў Паўлюк. - Дай пагляджу.
    Пятая кропка Ванюка была жудасным відовішчам. Паўлюк знайшоў некалькі лістоў трыпутніку і паклаў іх Ванюку на пашкоджанні. Потым ён ласкава прыціснуў галаву сябра да сябе і сказаў:
    - Не пакутвай так ужо, Ванятка.
    Ваняткай мог назваць Ванюка толькі Паўлюк і больш ніхто. Усё ж яны былі лепшымі сябрамі. Ванюк усміхнуўся і сказаў:
    - Так. Твая праўда. Давай лепш спяем.
    І два Буслы зацягнулі:
    "О, мог жа я лепш ведаць,
    што з такой, як ты
    Каханне будзе
    І кахаць будзем мы...
    ну, давай! Гэй, гэй, гэй! Пакахай!..."

    А цяпер прыйшоў самы час расказаць біяграфіі нашых Буслоў. З Паўлюком вы трошкі ўжо знаёмыя, і пачну я з біяграфіі самога старэйшага з Буслоў, з Рыгоркі Старава, інакш Рынка Старца.

    Нарадзіўся ён у самай звычайнай сялянскай хаце. З дзяцінства шмат хварэў, пакутваў на ротаносавыя захворванні. А аднойчы маленькі Рыгорка з'еў старога малака і аказаўся у шпіталі "Стары Менск". Быў ён у шпіталі амаль год, таму што на другім тыдні свайго знаходжання там зваліўся з ложку падчас сна і атрымаў мозгатрус. Калі ён стаў больш старэйшы, ён зноў вярнуўся ва ўжо знаёмы шпіталь з лёгачнай хваробай. Там Рыгорка зноў правёў шмат часу - каля двух гадоў. Такім чынам, у школе хлопец і не вучыўся, таму не быў знаёмы з Паўлюком, Ванюком і Жаўруком. Менавіта ў шпіталі Рыгорка знайшоў на двары старыя колы, прыцягнуў іх да сябе ў кут і стаў барабаніць па іх лыжкамі. Медыцынская сястра паскардзілася на антысанітарыю, і колы забралі. Але добрая бабуля-паварыха падаравала Рыгорку шмат кубкаў, гладышоў і лыжак. Так хлопчык зрабіў сваю першую барабанную ўстаноўку. Калі Рыгорка выйшаў са шпіталю, ён убачыў высокага хлапечу, які стаяў на вуліцы і чакаў яго.
    - Я чуў, як ты стучыш, праз адчыненыя вокны, - сказаў ён. - Будзеш граць у маім ансамбелю і атрымліваць двух курэй у тыдзень.

    Рыгорка не быў супраць. Яго новага знаёмага звалі Рэчнік Навальнічы. Рыгорка ніколі раней не чуў пра ансамбелі, але тут новае жыццё захляснула яго з галавою. Вядомасць, дзяўчыны, цыгарэты з крапівы, усялякія алкагольныя напоі... У час канцэртаў Рыгорка з радасцю стучаў па гладышах, пасля іх выпіваў з ансамбелем Рэчніка, а потым ішоў з якой-небудзь дзяўчынай у ціхі кут. Так было кожны дзень. Рыгорка змяніў імя, таму што яму сказалі, што "гучыць доўга і, увогуле, якая табе справа, барабаншчык?". І сталі яго зваць "Рынак Старац". "Рынак" - гэта замежнае слова, а па-нашаму "кірмаш". Але вельмі ж Рэчніку замежныя словы падабаліся. Яго ансамбель так і называўся: "Рэчнік Навальнічы і Хары-кенс". Рэчнік усім казаў, што "кенс" - гэта такія прыгожыя мужчыны. А "Старац" - таму што валасы ў Рыгоркі былі з сівізною. Рана памрэ, "парадаваў" яго Рэчнік. Тады Рыгорка вырашыў, што яму трэба завесці сабе сынку ці дачушку. І ажаніўся Рыгорка з Марынкай - простай сялянскай дзяўчынай, якая галіла мужчын у цырульні. Да гэтага Рыгорка хадзіў з барадою, а цяпер яго Марынка галіць пачала. Але не паміраў усё Рыгорка і не паміраў. І дзіцяці ў Марынкі ўсё не нараджалася. Зразумеў тады Рыгорка, што патрэбныя яму змены ў жыцці. Пазнаёміўся ён неяк падчас сенакоса з Ванюком Лёнавым - беларускім хлопцам. Ванюк як пачуў, як стучыць Рыгорка, так і сказаў яму:
    - Адпраў ты, Рынак, свой гэты ансамбель на ўсе дзевяць літараў, і да нас прыходзь. Мы яшчэ не вядомыя, і грошаў у нас няма, але ж як усе пра нас даведаюцца, то не тое што курэй, кароў будзеш кожны дзень атрымоўваць. Да і, калі што, выручым мы цябе ў няшчасці.
    І Рыгорка згадзіўся. А ў хуткім часе нарадзіла яму Марынка сынку Захарку. І ансамбель іх хутка сустрэў Бранека Апенькава, які дагаварыўся аб запісе іх песень у студыі Жарыка Мартынава. Вось так і жыве цяпер Рыгорка Стараў са сваёй сям'ёй у вёсцы Ліпулі. Дзень дома, месяц - у гастролях.

    Жаўрук Кілбасан.
    Жаўрук не ведае паходжанне сваёй фаміліі, але яму здаецца, што гэта нешта японскае. У яго было сем братоў і сёстраў. З дзяцінства ён пазнаў усю "прыгажосць" сялянскай бядноты, і яму хацелася нечага дабіцца ў жыцці. У пяць гадоў Жаўрук змайстраваў сваю першую балалайку, праўда, яна праз тыдзень зламалася. Калі Жаўруку было восемь, бацька яго ездзіў на кірмаш у Смаргонь і купіў яму сапраўдную ўласную балалайку. Так і граў Жаўрук кожны дзень, пакуль не сустрэў аднойчы ў вясковай школцы Паўлюка Макарава, які стаяў калі расчыненых дзвярэй і граў на флейце-пане. Так яны і пазнаёміліся. А аднойчы Паўлюк падвёў на перапынку Жаўрука да нейкага хлопца ў капелюшы і сказаў:
    - Знаёмціся, хлопцы. Ванюк - Жаўрук, Жаўрук - Ванюк. Ванюк, Жаўрук вельмі добра грае на балалайцы. Ён можа паказаць нам некалькі новых акордаў.
    Ванюк быў хлопцам вельмі ваяўнічым, і ён адразу адмоўна настроіўся да Жаўрука.
    - Так ўжо і ведаеш? - спытаў ён. - Прыходзь тады на жытняе поле, там і пагаворым.
    А на жытнім полі Ванюк пакалаціў свайго новага знаёмага. А пасля экзекуцыі Ванюк аднёс непрытомнага Жаўрука да сабе ў хату, карыстаючыся тым, што цётка Еўфрасіння пайшла ў царкву (справа ж была на Вялікдзень), паклаў яго на лаву. Потым абліў яго вадою з калодзежу і сунуў у рукі Жаўрука балалайку.
    - Паказвай, - сказаў Ванюк з жарам у вачах.
    Так Жаўрук трапіў у ансамбель. Пакуль больш нічога пра Жаўрука сказаць не магу, ведаю толькі, што жыве ён зараз са сваёй сям'ёй у адрамантаванай прыгожай хаце. І што бацька яго чалавеча суровы і часта карае сваіх дзяцей, у асаблівасці Жаўрука.
    "Каб не зазнаваўся хлапец", - гаворыць ён. Але Жаўрук і не супраць. Гаворыць, у душы ён мазахіст.

    Працягнем расказваць біяграфію Паўлюка. Вы ўжо ведаеце, што завуць яго па-рознаму: і Макаркай, і Паўлюком, і Паўлінам, і, навогул, Янка, сяброўка яго, калі нікога побач няма, называе яго Паўлюсікам ці Паўляй. Паўлюк - хлопча з сябе ўвесь такі прывабны, зграбны і прыгожы. Жыве з бацькам і з малодшым браткай Міхаськай. Першая песня, якую Паўлюк склаў сам, была "За сонцам пайду":
    "За дзень
    ты глянь
    Сябе знайду
    Як назаўтра дажджы пальюць,
    За сонцам пайду.

    І зараз час прыйшоў, і каханне ўзышло..."
    Мелодыю гэтай песні Паўлюк спачатку зграў на флейце-пане. Таксама ён мог зграць на сваім інструменце народную мелодыю "Калі Пярун на хмарцы ляціць ". Але потым, калі Паўлюк ўжо пазнаёміўся з Ванюком, ён абмяняў на кірмашы сваю флейту на балалайку, таму што Ванюк сказаў, што флейта - непрыстыжна і выходзіць з моды. Але зараз у некаторых песнях Паўлюк выкарыстоўвае флейту-пану. Яшчэ Паўлюк ляўшун. Гэта падкрэслівае яго арыгінальнасць.

    І апошні Бусл - таленавіты заснавальнік ансамбелю Ванюк Лёнаў. Ад нараджэння назвалі яго Іванам, але не адзываўся ён ніколі на гэтае імя. А калі гаварыць навучыўся, то й сказаў, каб Ванюком яго клікалі. Са сваім першым сябрам пазнаёміўся ў тры гады. Гэта быў суседскі хлапеча Петрусь (Петрык) Шчотаў. З дзяцінства Ванюк жыў у цёткі Еўфрасінні, якая была вельмі добрай з ім, але калі злавалася, то дрэнна было хлопцу. Секла яна яго рэдка, але няшчадна. Аднойчы Ванюк прачнуўся ноччу ў халодным поце - яму прывідзілася цётка з бізуном. Ванюк і зараз жыве разам з цёткай, і, негледзячы ні на што, ён яе вельмі любіць. Бацька Ванюка паплыў на вялікім карабелі незразумела куды і знік. Толькі аднойчы ён вярнуўся на тыдзень. Увесь гэты час ён гуляў разам з Ванюком, хадзіў з ім на розныя кірмашы, напрыклад такія, як Кірмаш-На-Чорным-Возеры. А потым бацька прапанаваў Ванюку паплысці разам з ім на караблі ў невядомасць. Хлапец амаль згадзіўся, але маці адгаварыла яго. А сама маці ў гэты час выйшла замуж за нейкага дрэннага мужчыну і жыла з ім. Ванюк называў яго Бязглуздам.
    Калі Ванюку было гадоў пятнаццаць, на маці яго наехалі драбіны. Ванюк вельмі пакутваў, ён любіў сваю маці, якая і падаравала яму яго першую балалайку. Ванюк неяк прыехаў на кірмаш у Смаргонь, дзе і пазнаёміўся з Паўлюком. У шаснаццаць гадоў Ванюк сустрэў у вясковай школцы Серафіму, і адразу закахаўся ў яе. Праз два гады ў Серафімы нарадзіўся хлопчык, якога яна назвала ў гонар маці Ванюка, Юліны. У будучыні Ванюк нават пасвяціць вельмі прыгожую песню сваёй матулі, якую назаве "Юліна". Вось радкі з яе:
    "Юліна...
    Вось я
    Песню я пяю любові, Юліна...
    І хоць сэрца, мабыць, не пяе
    Розумам магу я гаварыць
    Юліна...
    Спіць знутры
    І маўчыць
    Вось я
    Песню я пяю любові, Юліна..."
    Пасля нараджэння Юліяна ў Ванюка згас інтарэс да Серафімы, і ён пакінуў яе, спачатку паехаўшы з Бранекам Апенькавым у Жамойцію, а потым, пасля гастроляў, так і не вярнуўся да яе. Жыве і зараз Ванюк у цёткі Еўфрасінні. Вось так.

    Цяпер я раскажу вам некалькі гісторый з жыцця Буслоў. Гісторыя першая.
    Каляды ў Ліпулях.

    Паўлюк спаў у драбінах на сене. Яму снілася Янка-прыгажуня, таму ў сне ён салодка ўсміхаўся і нешта мармытаў. На вуліцы было вельмі марозна, і Паўлюк быў апрануты ў шмат якой адзёжы. Зверху – цёплы тулупчык, картуз і валёнкі, знутры – споднікі і панчохі з воўны, што звязала яму Янка. А паміж гэтым ільняная кашуля, штаны і тэлагрэйка. Паўлюк у сне бачыў твар сваёй каханай блізенька-блізенька, як быццам яна была побач. Хлапеча зажмурыўся. Тут нехта шпурнуў у яго жменяй сена. Паўлюк адразу прачнуўся і схапіў гэтага нягодніка Ванюка за вуха: будзе ведаць, як замінаць чалавечы спаць. Хвіліна – і два Буслы ўжо коцяцца па сене ў абдымку. Жаўрук і Рыгорка заўсміхаліся – вядома ж, яны таксама былі тут і зусім нядаўна прачнуліся.
    Драбіны каціліся з Бярэсця, дзе ў Буслоў праходзілі апошнія гастролі, ў родную вёску Ліпулі. Яны вельмі хацелі спраўляць Каляды у сем’ях, і Бранек Апенькаў згадзіўся адвезці іх у вёску. Зараз спераду драбін сядзелі Бранек, Ніл Спінаў і Малька Авонаў – памочнікі Буслоў.
    Драбіны ехалі на працягу ўсяго дня. Хлопцы паспелі ўжо дзесяць разоў перамерзнуць, калі драбіны ўехалі ў вёску.
    На вуліцы было ціха – усе людзі разышліся па хатах з-за страшэннага маразу. Вокны хатаў свяціліся знутры. Драбіны спыніліся каля адной з хатаў. Жаўрук схапіў сваю балалайку ў лазяном чахле, саскочыў на зямлю і пабег да дзвярэй. Праз хвіліну шчаслівы хлапец ужо абдымаў сваіх бацькоў, браткаў і сястрычак, а маці Жаўрука крыкнула Бранеку:
    - Дзякуй вялікі вам, чалавеча, што давязлі сынку майго жывога і здаровага. Можа, зойдзіце, вып’еце чаго-небудзь?
    - Будзьце здаровы, гаспадыня, - адказаў Бранек. – Але я лепш да хаты хучшэй паеду, толькі вось паразвожу гэтых абармотаў.
    - Бывайце здаровы! – у сваю чаргу крыкнула маці Жаўрука і пагнала сваю сям’ю ў цеплыню.
    Наступнай была хата Ванюка. Цётка Еўфрасіння моўчкі ўзяла пляменніка за каўнер і ўпіхнула ў дзверы. Перад тым, як яны зачыніліся, яшчэ было чутна, як яна сказала:
    - Адразу лепш гавары, як паводзіў сябе. А то я, калі што, усё роўна даведаюся…
    - Суровая жанчына, - Бранек з павагай паглядзеў у след Еўфрасінне. – Такая спуску не дасць.
    Калі прыйшоў час злазіць Рыгорцы, ён крэпка абняў Паўлюка і пажадаў яму добрых Калядаў. Потым Ніл і Малька дапамаглі Рынку і знялі яго барабанную ўстаноўку з драбін. Калі і барабаншчык знік за дзвярамі, Паўлюк залез глыбей у сена, надвінуў картуз на лоб і закрыў вочы, бо да яго хаты бало далёка: каля гадзіны. Паўлюк так і правёў гэты час, а ў яго галаве паступова нараджалася песня:
    “Янка мая,
    словы гэтыя
    гучаць ў вушах, Янка мая.

    Кахаю, кахаю, кахаю…
    Вось што жадаў сказаць
    Мне трэба шлях шукаць
    Я скажу цябе ўсё тое, што я змог зразумець…

    Патрэбна, патрэбна, патрэбна…
    Каб бачыў я цябе.
    О, што ты для мяне
    Я спадзяюся, што я не памру без цябе…

    Кахаю…

    Жадаю, жадаю, жадаю…
    Цябе хучшэй…”

    - Гэй, Макарка, мы на месцы! – голас Бранека абарваў салодкія мары Паўлюка.
    - Дзякуй! – Хлопец узяў балалайку, махнуў рукой людзям на драбінах і пабег да дзвярэй. З-за іх даносіўся святочны шум.
    Паўлюк адчыніў дзверы і крыкнуў у хату:
    - А вось і я! Што, не чакалі?
    Якое ж было яго здзіўленне, калі ў сенцы выбегла Янка-прыгажуня, абняла яго і пацалавала ў вусны. Можа, гэтым і не скончылася б, калі б у гэты час не падышоў Міхаська і не закрычаў:
    - Фу! Глядзі, як прысмактаўся! І не сорамна цябе, братка?
    Паўлюк адразу ж адышоў ад Янкі, схапіў Міхаську і прыняўся выгаворваць яму:
    - Не трэба старэйшым замінаць, ты, злыдзень. Хіба не бачыш, што мы занятыя важнай справай?
    - Вельмі важнай,- зарагатаў малодшы брат. – Дальбог, працягвайце сваю важную справу на печы, - Міхаська пабег у глыб хаты і закрычаў:
    - Татка, Паўлюк наш прыехаў!

    Праз паўгадзіны шчаслівы Бусел ужо сядзеў каля агню і грэў рукі аб гарачы кубак з кавай. Міхаська нешта майстраваў на лаве, а тата пайшоў за нечым з сякерай на двор. Янка прыхілілася да Паўлюкова пляча і слухала, як ён ціхенька пяе:
    “Каханне ёй даю
    Як я магу
    Чуеш, аб чым пяю,
    Што падарую.

    Кахаю яе…

    Дае яна мне ўсё
    Ласкава так
    А што патрэбна ёй
    Даю ўсё я…”

    У хуткім часе Янка паднялася і пайшла сцяліць ложак на печы. Міхаська адклаў у бок свае драўляныя брускі і паснуў на лаве. Паўлюк сядзеў на адным месцы і глядзеў ў полымя.
    - Кладзіся спаць, Паўля, - паклікала Яна. – Заўтра паднімацца рана трэба будзе.
    Паўлюк паставіў кубак з недапітым напоем на падлогу і залез на печ.
    Раніцою ён прачнуўся раней за Янку і Міхаську, злез з печы, апрануў тулуп і выйшаў на двор. Першае, што ўбачыў Паўлюк, гэта быў тата з папругай.
    - Вы што, згаварыліся ўсе, людцы? – закрычаў Паўлюк. – Я ехаў столькі часу ў трасучых драбінах не затым, каб атрымаць добрую лупцоўку! – і хлопец пабег.
    Тата крыкнуў:
    - Да жартую я, жартую. За каго ты мяне прымаеш?
    Паўлюк нехаця вярнуўся ў хату. Янка ўжо паставіла снеданне на стол. Калі ўсе расселіся на лаве, Паўлюк спытаў у яе:
    - Яначка, прабач мяне, канешне, але як ты ўчора апынулася ў нашай хатцы? Мабыць, нейкі анёл з неба спусціўся і прынёс цябе да нас.
    - Так, Паўля, родненькі, - адказала Янка. – Але ж. Я як быццам пачула ўчора, што ты прыедзеш, і адразу да вас прыйшла. Кажу татцы твайму, куццю я дапамагу вам паставіць, і навогул з гаспадаркай у Каляды. Нядобра гэта, каб у такое свята мужчыны ў хаце адны сядзелі. Тут павінна быць жаночая рука, тады і Гасподзь з намі будзе ў гэты час.
    - А як жа там твая сям’я без цябе?
    - Дык нас, дзяўчат маладых, там чацвёра. Без мяне неяк абыйдуцца, - засмяялася Янка.
    Пасля снедання Паўлюк, Янка и Міхаська пайшлі ў вясковы цэнтр батлейку глядзець, а бацька хлопцаў зноў некуды па сваіх справах гаспадарчых пайшоў. Паўлюк было кінуўся ўслед за татам, сказаў сваё ціхае: “Татка, дазволь з табою пайсці, я ж ніколі табе не дапамагаю, з Бусламі ўсё ды з Бусламі…” А бацька толькі на сынку замахнуўся да гаворыць: “Гуляй, хадзі, хлопча, адзін я ўпраўлюся…”
    Сюжэт батлейкі быў класічным – цар Ірад, матка Рахіль, стары салдат, чорт з пекла: усе гэтыя персанажы былі вельмі добра знаёмыя Паўлюку, і сэрцайка яго хлапчынае часцей білася пад ільняной кашуляй ад шчасных успамінаў дзяцінства. Ён, як заварожаны, глядзеў на ўсе гэтыя даўнія падзеі і не мог успомніць, калі ён быў больш шчаслівы, чым зараз.
    Пасля батлейкі ўсе яны вярнуліся ў хату, але таты ўсё яшчэ не было. Паўлюк не вытрымаў, схапіў сякеру і стаў рашчапляць дровы на шчэпы: трэба было яму нешта рабіць, не мог хлопец доўгі час сядзець на месцы. Потым схадзіў ён па ваду і нават памаліўся каля абразоў у чырвоным куце. Спыніўся толькі тады, калі Янка паклала руку на плячо і сказала:
    - Чакай, Паўля. Усёй працы за дзень не выканаеш. А для сям’і сваёй ты і так шмат чаго зрабіў.
    Гадзінай пазней на драбінах прыехалі астатнія Буслы.
    - Але ж да цябе і ехаць доўга, - сказаў Рыгорка.
    - Немаль не змерзлі, - дадаў Ванюк.
    - Залазь на драбіны, - скончыў Жаўрук. – Паедзем у вясковы цэнтр на канцэрт.
    - На які такі канцэрт? – не зразумеў Паўлюк. – Мы ж на адпачынак сюды прыехалі!
    - Ванюк прапанаваў сёння раніцою сваёй цётцы, якая там працуе, што мы можам зграць для роднай вёскі на Каляды.
    - Хлопча, да ты зусім з глузду з’ехаў! – раз’юшыўся Паўлюк. – Справаў і ў хаце хопіць, а тут ты са сваімі прапановамі.
    - Я ж не сам! – спужаўся Ванюк Паўлюковай раз’юшанасці. – Яна мяне прымусіла зрабіць гэта!
    - Гавары, гавары, - усё яшчэ бурчаў Паўлюк, але на самой справе ён зразумеў, што Ванюк не маніць – яго цётка магла прымусіць любога чалавека зрабіць што ёй трэба. Мабыць, у гэты раз ёй захацелася пахваліцца таленавітым пляменнікам перад сяброўкамі, хто ведае?
    - Добра, - сказаў Паўлюк. – Я паеду, калі Янка не супраць.
    - Я не супраць, ты ж ведаеш, - Янка дапамагла свайму Паўлі апрануць картуз і засцягнуць тулупчык. – Глядзі, не змерзні, - дадала яна.
    Калі Буслы ехалі ў вясковы цэнтр, Жаўрук сказаў Паўлюку:
    - От якая дзяўчына цябе дасталася – і прыгожая, і ласкавая, і пільная, і клапатлівая. Я б такую нікому не аддаў.
    - Я і не збіраюся яе нікому аддаваць, - засмяяўся Паўлюк.
    Калі Буслы прыехалі на месца, іх сустрэлі ў асноўным розныя дзяўчыны-прыгажуні, але шмат было і старых бабуляў: ім таксама хацелася паслухаць песні новага часу. Як толькі нашыя музыкі злезлі з драбінаў, іх адразу паглынуў невялікі натоўп сялянскіх дзяўчын, кожная з якіх імкнулася дакрануцца, памацаць ці нават абняць хлопцаў. Яны крычалі:
    - Мы кахаем цябе, Паўлін! – ці:
    - Пацалуй мяне, Ванюк! – ці нават:
    - Рыгорка, Жаўрук! Ноччу мы будзем чакаць вас у нашае хаце! Калі ласка, прыходзьце!
    Буслы пратаўкліся скрозь закаханых дзяўчын і ўвайшлі ў невялікую залу. Ванюк паспрабаваў зрабіць нешта непрыстойнае з бліжэйшай дзяўчынай, але адчуў на сабе суровы позірк цёткі Еўфрасінні. Яна не дазваляла яму нават гаварыць з дзяўчынамі пасля выпадку з Серафімай. “Сам вінаваты!” – звычайна гаварыла Еўфрасіння. “Трэба было галавой раней думаць. Ты ж не жывёла, ты павінен кіравацца не толькі інстынктамі”.
    Сцэна была ў шмат разоў менш, чым пры выступленні ў Міндоўга, але гэта не турбавала Ванюка. Ён па-свойску ўскочыў туды і закрычаў у залу:
    - Добры ўсім дзень! Як справы? Зараз мы пачнем выступленне. Гэта мы, Буслы!
    Пасля яго апошніх словаў зала ўзарвалася крыкамі. Хлопцы распрануліся, застаўшыся толькі ў кашулях і штанах. Паўлюк заўважыў у натоўпе некалькі вялікіх папераў, на якіх былі намалёваныя яны, Буслы. На бліжэйшай паперы былі добра бачныя некалькі вуснаў, а ўнізе быў подпіс: “Падаруй пацалунак твайму каханаму Буслу!”.
    Ванюк схапіў балалайку і закрычаў у бульбяны мікрафон:
    - Вось мы і пачынаем нашае выступленне! Я сёння, калі мы ехалі да вас, склаў новую песню! Яе назва “Дапамажыце, людцы!”
    Паўлюк нічога не зразумеў. Якая новая песня? Трэба ж яе было прайграць шмат разоў дагэтуль, каб добра зграць зараз.
    Але Ванюк, здаецца, так не думаў. Ён хвіліну стаяў ціха, а потым як крыкне ў мікрафон, ды так, што, мабыць, на другім канцы вёскі ўсе пачулі:
    “Гэй! Дапамажыце, людцы! Гэй!
    Ой, мае лапці труцца!
    Гэй! Да дзе жа ўсе вы? Гэ-э-эй!
    Калі быў я маладзей і ўсё рабіў спрытней…”
    Паўлюк хутка супакоіўся і ўвайшоў у рытм песні. Жаўрук, здаецца, таксама. А што датычыцца Рыгоркі, то ён з адданасцю справе калаціў па талерках і гладышах і нічога не чуў вакол сабе.
    Калі песня Ванюка скончылася, Паўлюк спеў “Летась”, а потым “Кабеціна Акуліна”:
    “А-а-а, паглядзі на адзіноту!
    А-а-а, паглядзі на адзіноту!
    Вось Акуліна садзіць шыпшыну ля плота дзе пуста зусім
    Марыць аб чым?
    Глядзіць у вокны

     
    Ди_Рош_РамовскиДата: Пятница, 30.10.2009, 20:37 | Сообщение # 3
    Хиппи-музыкант
    Группа: Администраторы
    Сообщений: 1362
    Репутация: 3
    Статус: Offline
    Носіць той твар што хавае за люстрам у глыбі…”
    Буслы спелі яшчэ некалькі песень. Пасля гэтага невялікага канцэрту Буслоў зноў павезлі да хатаў на драбінах. Паўлюк, калі застаўся на драбінах адзіны, вырашыў выкарыстаць Ванюковы прыклад і пачаў складаць песню:
    “Дзень дрэнны
    Як трэба
    О, трэба словы хоць знайсці, каб мне цябе распавясці аб гэтым…
    Я бачу
    Ты плачаш
    Але зусім не разумееш ты, што зараз мне патрэбна…
    І калі побач твае вочы
    Нічога там не бачу я…
    Больш не плач ты
    Больш ты дзяўчына не мая…”
    Матыў атрымліваўся нейкі вельмі сумны, да і тэкст песні не адпавядаў Паўлюкову настрою, бо на самой справе ён вельмі пакутваў без сваёй Янкі. Але ж Паўлюк усё ж вырашыў потым запісаць гэтую песню і ўставіць яе ў новы альбом – “Ружжо”. Можа, камусьці спадабаецца, падумаў ён.
    Увесь час, які Паўлюк ехаў да хаты, ён граў на балалайцы, таму пад самы канец яго рукі змерзлі і сталі як кавалкі лёду. Янка адразу пагнала яго ў лазню, якую запаліў тата, што ўжо вярнуўся.
    Пасля лазні Паўлюк, задаволены, зноў апынуўся ў хаце. Тут было вельмі ціха, святло было прытушана. На стале стаяла куцця і нейкія другія калядныя стравы. Паўлюк злавіў сабе на думцы, што неяк забыўся за гэты дзень, што сёння Каляды.
    Усе селі за стол і елі вельмі ціха, не так, як заўсёды. А на наступны дзень у Паўлюковай хаце зазваніў лазяны тэлефон, і Бранек Апенькаў паведаміў, што сёння яны павінныя ехаць на гастролі ў Гародню, а потым у Вільню.
    Паўлюк неўзабаве заплакаў. Янка суцяшала яго, як магла, а Паўлюк плакаў вельмі горка, бо ведаў, што можа сустрэцца з Янкай толькі амаль праз год.
    - Янка, - сказаў ён. – Жадаеш быць маёй жонкай?
    - Паўля… - дзяўчына нейкі час не магла гаварыць. – Так неяк хутка… Я жадаю, канешне, але ж…
    - Скажы, што ты згодна, - упрашваў яе Паўлюк. – Ну, скажы, калі ласка.
    - Добра, Паўля. Калі гэта суцешыць цябе…
    Але Паўлюк не чуў яе далейшых словаў – ён радасна падскочыў на месцы і з гіканнем пабег па хаце. Міхаська ад нечаканасці выпусціў з рук свае драўляныя брускі, а бацька заглянуў з двара ў акно.
    У гэты дзень Буслы паехалі на гастролі, а праз месяц яны вярнуліся ў Ліпулі і Паўлюк ажаніўся з Янкай. Жаўрук і сяброўка Янкі Поля былі сведкамі іх шлюбу. Пасля гэтага шчаслівы Паўлюк з астатнімі Бусламі адправіўся ў вялікае турнэ па Беларусі. На гэтай падзеі гэты расказ я павінна скончыць, але іх яшчэ шмат наперадзе.

    Гісторыя другая. Лета ў Ліпулях.

    І вось яны зноў у роднай вёсцы: вялікае турнэ скончылася, можна і адпачыць. Але ж ужо лета – шмат часу яны ездзілі па гарадах і весках, грая на канцэртах. На гэты раз Паўлюк не стаў чакаць, пакуль яго давязуць драбіны, а саскочыў з іх і пабег да роднае хаты. Ён бег босым, ступаючы па гарачай дарозе голымі ступнямі, але не заўважаў гэтага – усе яго думкі былі аб Янцы, татцы ды Міхаську.
    Неўзабаве ён дабег да свайго двара. На ім кіпела жыццё – было шмат жывёлаў, такіх, як конь, каровы, птушкі; Міхаська рабіў балалайку з дрэва. Паўлюк на поўнай хуткасці заскочыў у двор і крыкнуў:
    - Братка, чаго робіш? Ці купіць грошаў не маем? Гэтым, дзякуй Богу, паскардзіцца мы не можам.
    - Хрэн табе ў вочы, Паўлюк, - адрэагаваў малодшы брат. – Можна падумаць, не разумееш: жадаецца мне. А Янка, дарэчы, цяжарная.
    - Як так? – перапужаўся Паўлюк. – Хіба нехта другі ёй спадабаўся, пакуль мяне не было?
    - Дурань ты, братка, - Міхаська прыладжваў да корпусу балалайкі грыф. – Бацька – ты.
    Пасля такой навіны Паўлюк павесялеў і нават дапамог Міхаську прыладзіць струны да балалайкі. У хуткім часе з хлеву выйшла Янка – яе жывот быў ужо даволі вялікі. Немагчыма апісаць, як узрадаваліся Паўлюк і Янка, калі ўбачылі адзін аднаго. Янка пабегла насустрач свайму мужу, і ён крэпка абняў яе. Так і сустрэліся яны ўпершыню пасля доўгай разлукі.
    Ванюк у гэты час ужо дапамагаў сваёй цётцы касіць сакавітую траву ў полі, а Рыгорка качаў у калысцы свайго нядаўна народжанага другога сына – Яся. А Жаўрук з братамі пайшлі на птушыны кірмаш купіць некалькі курэй.
    На наступны дзень Буслы сустрэліся ў вясковым цэнтры: яны дамовіліся пайсці разам у грыбы. Калі хлапчукі ўжо ішлі па лясной сцежцы з балалайкамі за плячыма і скрынкамі ў руках, Ванюк спрасіў у сяброў:
    - Хлопцы, хтосьці з вас ведае, як адрозніць сапраўдныя грыбы ад атрутных?
    - Не ведаем, - адказалі Буслы разам.
    - А чаго ты не ўзяў з сабою Юліяна? – спытаў Паўлюк. – Хлапец жа ў цябе расце будзь здароў!
    Ванюк паморшчыўся, як ад зубнога болю.
    - Хіба ж Серафіма адпусціць яго са мной? Да яна цяпер мяне да яго і блізка не падпускае.
    Паўлюк нічога не адказаў сябру, але ж вырашыў, што трэба будзе зайсці неяк да Серафімы і яе дзіцяці.
    Буслы доўга ішлі па лясной сцяжынцы, пакуль не натрапілі на невялікую палянку – там яны прыпыніліся і пачалі шукаць жаданыя грыбы. Неўзабаве Рыгорка радасна крыкнуў: “Знайшоў!” – і паказаў усім грыб незразумелага колеру.
    - А ты ўпэўнены, што яго можна есці? – спытаў асцярожны Паўлюк.
    - Пакінь, Макарка, - рассмяяўся Жаўрук. – З’ясім і пабачым.
    - Табе добра, - незадаволена адказаў Паўлюк. – Ты ж мазахіст. А мне яшчэ жыць трэба – Янка ў хуткім часе дзіця народзіць, трэба яго гадаваць будзе.
    - Віншую цябе! – радасна сказаў Рыгорка. Ён у дзецях душы не чаяў.
    Жаўрук таксама абняў Паўлюка, а Ванюк нічога не сказаў, толькі кіўнуў сябру, як быццам так яно і павінна быць.
    Праз некаторы час Буслы знайшлі шмат такіх незразумелых грыбоў, якія спачатку паказаў Рыгорка. Жаўрук, не хочучы чуць пратэсты Паўлюка, развёў вогнішча і стаў смажыць грыбы на ім. Кали грыбы засмажыліся, Жаўрук раздаў усім пароўну, а потым яны ўсе разам заставілі Паўлюка з’есці сваю порцыю.
    - Вы яшчэ паглядзіцё ў мяне! – прамармытаў Паўлюк, глытаючы апошні грыб. – Хто цябе, Ванюк, з мелодыяй дапамагаць будзе? А ты, Жаўрук? Што ты будзеш рабіць, калі будуць складанасці з новымі песнямі? А Рыгорка… Рыгорка… Навогул, я думаў аб цябе лепш. Дрэнныя вы людзі, Буслы…
    На гэтых словах яму прыйшлося перастаць гаварыць, таму што Жаўрук з Ванюком, рагочучы, сцягнулі з Паўлюка кашулю і завязалі ёю яму рот. Пакуль раз’юшаны бусел штосьці мычаў, астатнія хлапечы ўселіся каля вогнішча і пачалі спяваць. Пазней Ванюк узяў сваю балалайку і стаў граць.
    А Паўлюку ў гэты час на самой справе стала вельмі дрэнна. Ён адчуў, што тэмпература яго стала павышацца, а ў жываце нешта забалела – спачатку не моцна, але потым яму станавілася ўсё балючай і балючай, боль быццам разрастаўся ўшыр і ўглыб, пранікаючы ў самыя нетры слабога Паўлюкова цела, пранізваючы яго наскрозь. Паўлюк ў роспачы пачаў нешта мармытаць, але не надта яго было чутна: кашуля, завязаная гэтым шкоднікам Ванюком, трымалася на твары вельмі добра.
    Буслы, здаецца, яго не чулі. Толькі Рыгорка аглянуўся: у яго вачах застыў нейкі дзіўны выраз. Ён паглядзеў на Паўлюка, а потым з цяжкасцю папоўз да яго. На паўшляху з Рыгоркай нешта здарылася: вочы ашклянелі, а сам ён ірвануўся ўверх, не ўтрымаўся і паваліўся на зямлю. Ванюк і Жаўрук сядзелі каля вогнішча з такімі тварамі, быццам былі зробленыя з воску. Паўлюк яшчэ колькі часу глядзеў на ўсё гэта, а потым яго змучаныя вочы закрыліся і да яго прыйшоў доўгачаканы сон.
    Прабудзіўся Паўлюк ад таго, што нехта трэс яго за плячо. Ён з цяжкасцю ўзняў вочы на незнаёмца, які на самой справе аказаўся дзядзькам Пятрусём з суседняй вёскі.
    - Як ты сабе адчуваеш? – пытаў дзядзька. – Зможаш падняцца на ногі?
    Паўлюк нічога не адказаў. Хлапчынае цела здубела, і ён не адчуваў ніякіх яго частак. Паўлюк нават не мог адмоўна паматаць галавою. Нехта разам з Пятрусём паднялі яго і некуды панеслі. Вочы Паўлюка зліпаліся. Кашулю з яго твару знялі, і таму хлопча змог вельмі ціха прашаптаць:
    - Хлопцы… Буслікі мае… Каб толькі з імі ўсё добра было… Вазьміцё іх таксама…
    І Паўлюк страціў прытомнасць.
    Другое яго абуджэнне было ў шмат разоў прыемнейшае, чым ў першы раз. Зараз Паўлюк адчуваў цеплыню каля сябе, на ілбе яго была пакладзена сырая тканіна, а над сабой ён убычыў твар Янкі.
    Паўлюк знайшоў у сабе моц усміхнуцца. Ён паспрабаваў уявіць сабе са стараны - які ў яго зараз выгляд: мокрыя ад поту валасы, белы твар з пунсовымі шчокамі, ліхаманкава бліскучыя вочы, сухія вусны, пакрытыя коркамі.
    - Буслы… Што з імі? Дзе я?… - спытаў нябога хлопча.
    Паўлюк убачыў слёзы на вачах Янкі.
    - Пакутнік, сэрцайка маё, - шаптала яна, а яе рука ў той час пяшчотна гладзіла Паўлюковы валасы, лоб, шчокі, рукі. – Як жа табе дрэнна, крывіначка мая, калі ўжо ўласнай хаты не пазнаеш.
    Рэчы вакол Паўлюка пачалі набываць колеры. У хаце было цёмна, толькі ад печы разыходзілася мяккае святло. Паўлюк быў апрануты ў белую кашулю, бялізна на ложку была таксама белая, сукенка на Янцы была такога ж колеру.
    - Доўга я хварэю, Яначка?
    - Тры дні, Паўля.
    - А з бусламі што?
    - З імі ж нічога не здарылася дрэннага, Паўлечка. Да яны табе потым усё самі раскажуць, калі прыйдуць.
    - А калі яны прыйдуць?
    - Не ведаю дакладна, але ж яны кожны дзень прыходзяць да нас. Можа і зараз прыйдуць.
    Янка не памылілася – праз некалькі хвілін дзвер адчынілася і ў хату адзін за адным увайшлі буслы. З дапамогай Янкі Паўлюк трохі прыўзняўся. Ванюк, самы першы, падышоў да Паўлюкова ложка. Ванюк засаромеўся, да й астатнія буслы таксама.
    - Ты прабач нас, дружа, - апусціўшы вочы долу, сказаў Ванюк. – Я сам ўжо кляў сабе на чым сусвет стаіць. – Грыбы гэтыя ж галюцынагенныя былі. Прабач.
    Паўлюк працягнуў руку і паклаў яе сябру на плячо.
    - Не пакутвай, - сказаў ён. – я не сярджуся на вас. Што ўжо тут гаварыць, зразумела ўсё.
    Ванюк ўдзячна паглядзеў, падняўшы вочы. Буслы яшчэ колькі часу пагаварылі, але потым, калі Паўлюк пачаў на вачах засынаць, Янка праводзіла Ванюка, Жаўрука і Рыгорку на двор.
    Праз чатыры дні Паўлюк быў ужо здаровы і прыйшоў у студыю запісу музыкі на Дарозе-Да-Царквы, то са здзіўленнем адзначыў там прысутніцтва цёткі Еўфрасінні. Жаўрук нешта граў на балалайцы, Рыгорка сядзеў з анучай і праціраў ёй адзін з гладышоў, а Ванюк пад даглядам цёткі нешта пісаў на паперцы.
    - Вось і ты, - першай заўважыла Паўлюка Еўфрасіння. – Добра, што прыйшоў. Я цябе чакаю.
    - Мяне? – перапытаў Паўлюк. – А навошта?
    - Як навошта? – у сваю чаргу здзівілася цётка. – На споведзь вас звяду. Усе ў зборы, толькі цябе чакаем. Я й айцу Базылю напярэдадні сказала, што вас, абармотаў, прывяду, як толькі ты тут аб’явішся.
    Вочы Паўлюка, і так не маленькія, пашырыліся на паўтвара:
    - Але ж навошта нам на споведзь? Мы ж ў царкве былі два тыдні назад!
    - Ты ўсё добра разумееш, - пачала злавацца цётка. – Гэта не я ў лесе наркатычных грыбоў з’ела, а вы. Што, скажаш, не грэх? Да й да таго ж, айцец Базыль наш мне паскардзіўся неяк ціхенька, што кожны раз вы яму адно і тое ж гаворыце. Што, вы самі ведаеце, - буслы пачырванелі. – Вось вы святара нечым новым і парадуеце.

    Дарога-Да-Царквы вяла, як зразумела па яе назве, да царквы. Вось ужо буслы стаяць каля аналою і чакаюць сваёй чаргі побач з астатнімі вяскоўцамі, якія прыйшлі ў гэты дзень на споведзь. Калі падышла чарга, Рыгорка, даўно

     
    Ди_Рош_РамовскиДата: Пятница, 30.10.2009, 20:38 | Сообщение # 4
    Хиппи-музыкант
    Группа: Администраторы
    Сообщений: 1362
    Репутация: 3
    Статус: Offline
    палюбіўшы гэтую аперацыю “ачышчэння ад грахоў”, падышоў да аналою першы, перахрысціўся, пацалаваў крыж і “Новы запавет”. Пасля гэтага ён прыхіліўся бліжэй да айца Базыля і пачаў яму шаптаць:
    - У сераду знянацку Захарцы палец дзвярмі прышчаміў, а на тым тыдні мы з Марынкай пасварыліся, бо яна мне заўвагу зрабіла, што рэчы свае дзе патрапіла кідаю. Але ж я сам вінаваты, і праз гэта сям’і пакуты прыношу. А ўчора я схаваў Жаўрукову балалайку, а потым знайсці не змог, і мы цэлы дзень яе шукалі. А яшчэ мы, калі ў лесе былі, грыбоў набралі нядобрых, але я па глупству не зразумеў, што яны дрэнныя, і усе мы іх наеліся, нават Паўлюка прымусілі. А ён жа не хацеў гэтага, Бог бачыць, не хацеў! А потым мы яму рот для смеху кашуляй завязалі і пакінулі так. А калі грыбы шкодныя дзейнічаць пачалі, так і пазабыліся пра яго зусім. О, дрэнна як было, бо Паўлюк бедны ледзь канцы не аддаў. Ці прабачыш мяне за гэта, Божа? – на гэтых словах Рыгорка не вытрымаў і заплакаў.
    - Будзе, будзе, - сказаў айцец Базыль. – Выбачаюцца табе грахі твае, раб Божы Рыгор.
    З гэтымі словамі айцец паклаў Рыгорцы на галаву руку і перахрысціў яго. Шчаслівы Рыгорка адышоў да астатніх людзей. Потым на споведзь пайшоў Жаўрук і Паўлюк. Ванюк быў апошні. Ён не баяўся айца Базыля, а баяўся цёткі, якая стаяла каля падсвечніка і цяжка глядзела на яго. Ванюк дастаў з кішэні тую самую паперку, што пісаў у студыі, і аддаў яе святару. Вось што было на ёй напісана: “Калі цётка пайшла да суседкі, адразу пабег да Зоські. Па дарозе дамоў зайшоў да Наткі. На наступны дзень да нас ў студыю прыйшло колькі дзяўчын. Так як Паўлюк і Рыгорка адмовіліся, матывіруючы гэта тым, што яны не ў тым становішчы для гэтага, прыйшлося абслугоўваць іх нам з Жаўруком. Яшчэ мы накармілі Паўлюка галюцынагенамі і самі наеліся іх. У тым стане я напісаў некалькі песень. Тэксты прылагаюцца…”
    З гэтых словаў айцец Базыль перастаў чытаць падрабязнае апісанне наркатычнага стану Ванюка і яго астатнія “подзвігі”, а толькі прабег гэта хутка вачамі і сказаў:
    - Ай-ё-ечкі, хлопча. Здаецца мне, не сорамна зусім цябе. Не буду я больш гэтую брыдоту чытаць, а грахі табе, так і быць, адпушчу. Накладаю на табе епітымію: ніякіх дзяўчын на працягу тыдня. Спадзяюся, ты працягнеш.

    Праз гадзіну Ванюк ў адзіноце ішоў дахаты, бо цётка сказала, што ёй трэба зайсці да хворай сяброўкі. У гэты момант Ванюк пачуў, як нехта кліча яго. Гэта быў айцец Базыль, які бег за ім. У руках святара быў вялікі кошык.
    - Стой, хлопча, стой! –крычаў ён. Потым падышоў бліжэй і ціха спытаў: - Можаш паказаць, дзе знайшлі грыбы? Вядзі. Цётцы нічога не скажу.
    Праз хвіліну Ванюк і айцец Базыль ішлі да лесу, як добрыя сябры, і весела гаварылі. Так і заканчваецца гэты рассказ пра буслоў, і больш не маю чаго дадаці. Магу толькі прыкласці тыя самыя тэксты песень, якія напісаў Ванюк падчас галюцынагеннага стану.
    “Я – певень!”
    “Я ёсць ён, як ты ёсць ён,
    як ты ёсць я, і ўвогуле мы разам.
    Бягуць яны, як быццам ад чумы, ляцяць ужо.

    І слёз так шмат.

    А сядзяць яны на жыце,
    і чакаюць вершніка.
    Белая кашуля, жудасны аўторак
    Хлопец, быў ты дрэнным, паспрабуй здзіўляцца менш.

    Я хлопча з яйкаў, і яны з яйкаў,
    Так, бо я певень,
    ку-ку-ка-рэ-ку!

    Той мужчына – служка пана,
    Ён сядзіць на вуліцы вось там.
    Ляцяць усе, і дзеўкі пакрысе, бягуць ўжо.

    І слёз так шмат, так шма-а-ат…
    І слёз так шмат, так шма-а-ат…

    Жоўты той кампост цячэ,
    што ў сабакі ёсць у вачах.
    Рыбалоў паганскі
    Хутка ловіць жонку,
    Хлопец, быў дзяўчынкай ты, цяпер жа ты ў штанах.

    Я хлопча з яйкаў, і яны з яйкаў,
    Так, бо я певень,
    ку-ку-ка-рэ-ку!

    А сядзяць яны ў полі,
    Сонца зноў няма.
    І далей калі так будзе, зможаш
    Загарэць ты пад дажджом.

    Я хлопча з яйкаў, і яны з яйкаў,
    Так, бо я певень,
    ку-ку-ка-рэ-ку!

    Крапіву ўсё яны смоляць
    Жартаўнік пачаў смяяцца з вас.
    Усе яны смяюцца, быццам разаб’юцца, свінні як.

    І слёз так шмат.

    Бэзавае вецце,
    лезем на Сафійскі купал.
    Дыялектны вожык, што пакутна плача,
    Хлопец, ці ты бачыў, як яны ганьбуюць Вітаўта?

    Я хлопча з яйкаў, і яны з яйкаў,
    Так, бо я певень,
    ку-ку-ка-рэ-ку!
    ку-ку-ка-рэ-ку!”

    “Жоўтая субмарына”

    “Там, дзе нарадзіўся я,
    жыў хлапец адзін,
    што ў моры быў.
    Пра жыццё мог расказаць
    У краі жоўтых субмарын.

    Так да сонца плылі мы,
    Бачым: мора мы знайшлі,
    і пад хваляй, як малькі,
    у субмарыне мы прайшлі.

    Мы жывем у нашым жоўтым караблі, жоўтым караблі, жоўтым караблі.
    Мы жывем у нашым жоўтым караблі, жоўтым караблі, жоўтым караблі.

    І на борце усе сябры
    За дзвярыма, там яны
    Добра ж разам можам зграць…

    Мы жывем у нашым жоўтым караблі, жоўтым караблі, жоўтым караблі.
    Мы жывем у нашым жоўтым караблі, жоўтым караблі, жоўтым караблі.

    - Поўная хуткасць, таварышы! Наперад глядзім!
    - Добра, руль трымай!
    - Гэй, гэй!

    Ціха зараз мы жывем,
    штосьці сумна (штосьці сумна) так пяем (так пяем).
    А чаму ж (А чаму ж?) так дрэнна нам? (Дрэнна нам?!)–
    Субмарына (субмарына) дзесьці там (дзесьці там!)…”

    “Зараз разам усе”

    “Раз, два, тры, чатыры
    можна штосьці там пашырыць
    пяць, шэсць, так да дзесяці
    Сню цябе.

    А, б, в, г
    Ці гарбаты можна, гэй?
    д, е, ё, ж, з, і, й
    Сню цябе.

    Га-га-га-гэй, гэй-гэй,
    Паплыві,
    Гэй, гэй-гэй,
    Парубі,
    Гэй, гэй-гэй,
    Ты ж мне кінь,
    Гэй, гэй-гэй,
    Паглядзі!

    Зараз разам усе…
    Зараз разам усе(Зараз разам усе)
    Зараз разам усе(Зараз разам усе)
    Зараз разам усе(Зараз разам усе)

    Чорны, жоўты, залаты,
    Маць, у ложка жа не ты!
    Ружовы, сіні, быццам васількі,
    Сню цябе.

    Зараз разам усе…
    Зараз разам усе(Зараз разам усе)
    Зараз разам усе(Зараз разам усе)
    Зараз разам усе(Зараз разам усе)

    Га-га-га-гэй, гэй-гэй,
    Паплыві,
    Гэй, гэй-гэй,
    Парубі,
    Гэй, гэй-гэй,
    Ты ж мне кінь,
    Гэй, гэй-гэй,
    Паглядзі!

    Зараз разам усе…
    Зараз разам усе(Зараз разам усе)
    Зараз разам усе(Зараз разам усе)
    Зараз разам усе(Зараз разам усе)

    Зараз разам усе…
    Зараз разам усе(Зараз разам усе)
    Зараз разам усе(Зараз разам усе)
    Зараз разам усе(Зараз разам усе)
    Зараз разам усе…
    Зараз разам усе(Зараз разам усе)
    Зараз разам усе(Зараз разам усе)
    Зараз разам усе(Зараз разам усе)
    Зараз разам усе-е-е-е!!!!!

     
    Ди_Рош_РамовскиДата: Пятница, 30.10.2009, 20:38 | Сообщение # 5
    Хиппи-музыкант
    Группа: Администраторы
    Сообщений: 1362
    Репутация: 3
    Статус: Offline
    Невялічкі расказ аб тым, як Паўлюк хадзіў у госці да Серафімы і Яліяна.

    Не было неяк што рабіць Паўлюку і вырашыў ён схадзіць да Серафімы, як сам сабе абяцаў. Узяў Паўлюк балалайку, коніка, што напярэдадні выразаў з дрэва, капялюш апрануў і пайшоў па дарозе. Цяжка ісці Паўлюку: спёка страшэнная, у босыя ногі ўпіваюцца калючкі, да яшчэ і балалайка спіну трэ. Але ж без яе ніяк: ведае Паўлюк, што Юліян ужо пачаў інтарэс да музыкі праяўляць. Ісці не вельмі доўга трэба, і бачна ўжо хлопцу невялічкая акуратненькая хатка Серафімы, дзе жыве яна адна са сваім малым з таго самага часу, як маці яе летась памерла.
    Вось Паўлюк і каля хаты. Хвіліна – і ён ужо стукае ў дзверы. Яшчэ праз хвіліну дзверы адчыняе Серафіма. Каля яе стаіць маленькі Юліян. Твар Серафімы прыветліва асвячаецца ўсмешкай.
    - Дзень добры, Паўлюк, - гаворыць яна. – Заходзь, госцем будзеш. Як справы ў студыі? Як там… Ванюк? – на апошнім слове Серафіма прыціхае, але не надоўга. Вось яна зноў гаворыць: - Заходзь. Што ж стаіш?
    Паўлюк уваходзіць у хату, аглядае яе. Падчас агляду ён паступова адказвае на пытанні Серафімы:
    - У студыі ёсць невялікія праблемы з запісам песні “Ніякі чалавек”. Словы да яе, як водзіцца, напісаў Ванюк. Не памятаю дакладна, але пачынаецца з: “То ніякі чалавек, не сплюшчае ён павек, ён нікога не заве, і ён нідзе”. Усім спадабалася, але Жаўрук на сола збіваецца. З Ванюком усё добра. Зараз цётцы сваёй дапамагае, гародніну палівае, - аб тым, што два апошніх дні Ванюк не з’яўляўся ў студыі, а быў у нейкай Галкі, Паўлюк разважліва маўчыць. Навошта турбаваць гэтым сэрца Серафімы?
    Юліян узяў у рукі балалайку Паўлюка, якая закрывала яго амаль цалкам, і пачаў спрабаваць штосьці граць. Бусел тым часам завязаў размову з Серафімай.
    - Як табе жывецца? – пытаў ён. – Ну, ты разумееш, зусім адной?
    - Але ж не адна, - адказвала яна. – Цяпер адзіны мужчына, які застаўся ў маім жыцці – гэта Юліян.
    - Зразумела, - уздыхнуў Паўлюк. – Не разумею я яго. Ванюка, маю на ўвазе.
    - У кожнага сваі інтарэсы, - сказала Серафіма. – Калі-нікалі ён прыходзіць да нас. Пацалуе Юліяна і ідзе.
    - Колькі разоў жа ён быў у цябе? – мякка гаворыў Паўлюк, не хочучы засмуціць Серафіму. – Здаецца, гэта не было “калі-нікалі”.
    - Так, - прашаптала Серафіма. – Мабыць, я пужаюся глядзець праўдзе ў вочы. Два разы. Два разы ён быў тут пасля таго, як у вас пачаліся “Вялікія гастролі”, так я іх называю.
    - Два разы! Трэба мне пакалаціць Ванюка! – раз’юшыўся бусел. – Як можна так сабе паводзіць? Прабач, але дзіце - гэта ужо не ўваходзіць у сферу “інтарэсаў”.
    - Не трэба, Макарка, - прыпыніла яго словы Серафіма. – Ён сам так вырашыў. І цяпер няма што тут кулакамі вырашаць.
    Тым часам Юліян падышоў да Паўлюка і спытаў:
    - Дзядзька Паўлюк, навучыш мяне нейкім акордам?
    - Канешне, Юль, - сказаў бусел і узяў балалайку. – Глядзі…
    Юліян пільна назіраў за пальцамі Паўлюка. Ён ужо з самага немаўляцтва разумеў, што музыка – гэта нешта вялікае і вельмі добрае, тое, што імкнецца зразумець кожны чалавек.
    А Паўлюк быццам пачаў граць нейкую мелодыю. Ён адчуў, як словы самі хочуць выскачыць па-за рот, і запеў:
    - Гэй, Юль, жыві і пой
    Бо ж без песні што за жыццё?
    Дазволь ёй папасці ў сэрца тваё
    Хавай яе ўсё жыццё.

    Гэй, Юль, глядзі смялей
    Зразумець ты павінны ўсё
    І можаш тым часам ты не чакаць
    Моц намагаць на ўсё жыццё.

    Калі ты адчуваеш боль
    Гэй, Юль, дазволь мне дапамагчы
    З тваіх плеч сусвет зняць
    Бо ведаеш, што дурань той
    Хто крыўды мрой у песню ілье
    Каб іншых сканаць.

    Гэй, Юль, мо падтрымай
    Бо знайсці й спець патрэбна ўсё (Хай песня выйдзе і ўвайдзе)
    Дазволь ёй (Гэй, Юль) папасці ў сэрца цябе
    І лепш спяем на ўсё жыццё

    Дазволь ёй выйсці і ўвайсці
    Гэй, Юль, пайсці ты зможаш тады,
    Калі штосьці зграеш
    Бо ведаеш, што толькі ты
    Гэй, Юль, то ты магутнасць жыцця
    Як крыж атрымаеш.

    Гэй, Юль, жыві і пой
    Бо ж без песні што за жыццё?
    Дазволь ёй папасці да цябе ў кроў
    Трымай яе ўсё жыццё.

    Так-так-так-ла-ла-ла-ла-ла
    Так-так-так-ла-ла-ла-ла-ла
    Так-так-так-ла-ла-ла-ла-ла
    Так-так-так-ла-ла-ла-ла-ла…

    - Вось так, - Паўлюк задаволена ўсміхнуўся. – Не толькі Ванюк можа добрыя словы пісаць: у мяне таксама атрымоўваецца.
    Серафіма і Юліян ва ўсе вочы глядзелі на бусла.
    - Але ж гэта… Ты гэта раней абдумваў ці адразу зараз напісаў? – спытала нарэшце Серафіма.
    - Мабыць,зараз, - ўсміхнуўся Паўлюк.
    Праз некаторы час, падараваўшы Юліяну драўлянага коніка і выслухаўшы ўсе захапленні яго новай песняй “Гэй, Юль”, задаволены Паўлюк узяў сваю балалайку і пайшоў дахаты.
    Ішоў бусел па дарозе і ціха нешта спяваў, бо быў шчаслівы. Разумеў ён, гэты Паўлюк, што зрабіў сёння штосьці вельмі добрае для той маленькай сям’і. Зрабіў так, як вучыла яго маці: ні дня без дабра. І зараз ён, здаецца, выканаў яе запавет.

    Успаміны Яся Макарава або Ўсе мы родам з дзяцінства.

    На самой справе, кожны калісьці быў дзіцём. І буслы таксама, зразумела. Мабыць, цікава вам будзе даведацца пра гэта больш дэталёва. Таму я і прыкладаю да маіх запісаў дзённік, які вёў бацька Паўлюка – Ясь Макараў. Пачнем.
    “1 чэрвеня 1*** года.
    Не колі я не ведаў, як гэта мае быць – весці дзённік, але, здаецца мне, без гэтага зараз ніяк не абысціся. І я павяраю маю найвялікшую радасць цябе, мой дзённік. Колькі часу пройдзе, не ведаю, але ў хуткім часе будуць народзіны. Старая Аўдоцця, вясковая варажбітка, за пяць бульбін сказала, што будзе хлопчык. Як жа я чакаю гэтага моманту, як я чакаю!
    15 чэрвеня 1*** года.
    Гэта будзе хутка, вельмі хутка. Я не ведаю нават, што пісаць.
    18 чэрвеня 1*** года.
    Здаецца, пачалося! Ой, цяпер лепш другімі справамі займуся, чым пісаць буду.
    18 чэрвеня 1*** года, пазней.
    Гэта здарылася! Гэта хлопчык! Але ж… Сказаць праўду, мой дзённік, не вельмі ж ён і прыгожы, мой сынок. Падобны на вялікі чырвоны кавалак кароўега мяса. Крый мяне Божа ад гэтакай напасці, уся ж вёска смяяцца будзе.
    17 жніўня 1*** года.
    Знайшоў я цябе, дзённік, у вялікім куфры на гарышчы. Хоць у цябе і не шмат напісана, але добра я смяяўся, калі гэта чытаў. Дзіўна думаць, што прайшло ўжо пяць гадоў. Хлопчыка мы назвалі тады Паўлюком. А зараз ужо час яго ў школку аддаваць. Дзіўна, што каля нашых чатырох вёсак (Ліпулі, Воласава, Чорнае Возера, Прэснае) знаходзіцца цэлых тры школы: пачатковая школка ў Стоптанаве “Дрэва-пры-дарозе”, юнацкая школа Ізота Вілава і Валасоўская земляробчая школа. Здаецца, добра было б Паўлюку пайсці ў школу ў Стоптанаве. Але там бачна будзе.
    Сорамна мне зараз чытаць тыя радкі аб тым, што мой хлопчык быў падобны на кавалак мяса. Хлусня ўсё гэта, бо прыгожы ён, як і мае быць. А ў дзяцінстве, кажуць, усе такія, але аб гэтым я ўжо апасля даведаўся.
    19 жніўня 1*** года.
    Падараваў сёння Паўлюку маленькае лазяное піяніна. Хай, думаю, грае на ім, як і я граў калісьці. Узрадаваўся мой сынка, а за ім і я, бо люба сэрцу бацькоўскаму, калі можа ён нешта прыемнае для дзіцяці свайго зрабіць.
    28 жніўня 1*** года.
    Бачу, пісьменнік я дрэнны: словаў двух не магу ў сказ скласці. Нават і зараз не ведаю, што пісаць.
    1 верасня 1*** года.
    Толькі што Марыля хлопца нашага ў школку ў Стоптанаве павяла. А можа, ён яшчэ маленькі? Можа, лепш яго на драбінах туды адвозіць?
    13 жніўня 1*** года.
    Паўлюку сем гадоў ужо. Пераводзім мы яго ў новую школку – школу Ізота Вілава. Была раней яна юнацкай, а зараз і для маленькіх падыходзіць.
    7 студзеня 1*** года.
    Нарадзіўся мой другі сын – Міхаська. Ну што тут яшчэ скажаш?
    5 красавіка.
    Як ляціць час! Прайшлі годы як я рабіў тут апошні запіс. Ужо вялікі зусім Паўлюк стаў. З дзяўчынамі пачаў нейкія зносіны. Зразумець не магу: добра гэта ці не? Марыля гаворыць, што няма тут чаму хвалявацца. А вось я так не ўпэўнены ў гэтым. Сказаў я Паўлюку, што хай ён робіць, што хоча, але калі будуць нейкія нежаданыя вынікі, дрэнна яму прыйдзецца. А Паўлюк, калі словы мае пачуў, неяк схамянуўся і задумаўся. Ён і не думаў аб гэтым раней, небарака. Мабыць, хоць такімі словамі я яго на шлях добры накірую?
    31 кастрычніка 1*** года.
    Слёзы капаюць з маіх вачэй на старонкі, але ж трэба мне гэта запісаць: так мо лепш стане. Марыля мая памерла сёння. Мы з хлопчыкамі яе на лаўку перанеслі. Як пакутна мне зараз, словаў знайсці не магу. Кожны, хто губляў роднага чалавека, разумее мяне. Але, здаецца, Паўлюк яшчэ больш за мяне пакутвае. Што датычыцца Міхаські, ён зараз больш здзіўляецца, чым разумее, што ж адбылося. Маленькі ён яшчэ. А Паўлюк кожны дзень кудысьці ходзіць, і бачна мне, што не да дзяўчын. Плача, пяе нешта самотна. О, якая страта спасцігнула нашу сям’ю!

    На гэтым дзённік Яся Макарава супыняецца, але існуе там яшчэ адзін запіс, зроблены значна пазней:

    “Гэта я, Паўлюк. Вось і памёр мой шчасны татка. Час яго, мабыць, прыйшоў. Спі ў цішыні, радзімы!”

     
    Форум » Арт » Рассказы » Буслы
    • Страница 1 из 1
    • 1
    Поиск: